Non-fashion. 7 чэрвеня - 7 ліпеня 2018 @ Национальный центр современных искусств Республики Беларусь, Минск [с 7 июня по 7 июля]

Non-fashion. 7 чэрвеня - 7 ліпеня 2018


476
7
июн.
 
- 7
июл.
19:00 - 19:00

 Страница мероприятия
Национальный центр современных искусств Республики Беларусь
Некрасова 3, 220040 Minsk, Belarus
Міжнародны праект NON-FASHION / фатаграфія, відэа, аб'екты, перформанс / 7 чэрвеня — 7 ліпеня 2018 / НЦСМ / Някрасава, 3

Адкрыццё / 7 чэрвеня / 19.00

«Мода (ад лат. modus — мера, выява, спосаб, правіла, наказ) — часовае панаванне вызначанага стылю ў якой-небудзь сферы жыцця ці культуры. Вызначае стыль ці тып адзення, ідэй, паводзін, этыкету, ладу жыцця, мастацтваў, літаратуры, кухні, архітэктуры, забавак і г.д., які з’яўляецца папулярным у грамадстве ў вызначаны перыяд часу.»
Вікіпедыя, вольная энцыклапедыя.

Мода як катэгорыя дыскурсу з'яўляецца аб'ектам вывучэння ўжо некалькі стагоддзяў запар. Цікавасць чалавека да моды галоўным чынам складаецца ў яе супярэчлівай прыродзе. Што гэта — спосаб праявіць сваю індывідуальнасць ці прытрымліванне агульнай ідэі новага? І тое і іншае адначасова. Мода – гэта асабістае і грамадскае, творчае і звязанае з перайманнем. Падтрымка разнастайнасці і панаванне аднастайнасці ў адным часовым прамежку. Дыктат эліты і натуральная змена культурных парадыгмаў. Утылітарная індустрыя і мастацтва.

Праекты, з якіх складаецца выстава Non-fashion, не з'яўляюцца маніфестам супраціўлення модзе як культурнаму феномену. Хутчэй яны супрацьстаяць (знаходзяцца ў апазіцыі да…) абывацельскаму пагляду на моду, як на фабрыку ілюзій, якая дыктуе, вырабляе і шматразова тыражуе штучныя выявы паспяховага, «прыгожага» жыцця. Яны прапануюць перайсці ад вузкага разумення функцыі моды як візуалізацыі сацыяльнага статусу да шырэйшага пагляду на яе.

Мода больш чым вопратка. Цела таксама гістарычна з'яўляецца аб'ектам моды. У розныя часы, ад Рубенса да нашых дзён, мода змянялася не толькі на формы цела, але і на дэманстрацыю сэксоўнасці ў адзенні, падкрэсленне або ўтойванне розных частак цела, спосабы праявы жаноцкасці і мужнасці, і нават мадыфікацыі самога цела.

Мода больш чым вопратка. Гэта задавальненне базавай эстэтычнай патрэбы чалавека. Такі погляд прапануе разглядаць моду як канцэптуальнае мастацтва, як пошук гармоніі не толькі ў складанні касцюма, але і яго выяве – ад глянцавых часопісаў да сучаснай фатаграфіі і артбукаў.

Мода больш чым вопратка, а вопратка больш чым аб'ект побыту. вопратка – гэта гістарычны запіс, гэта спосаб камунікацыі са светам, гэта архітэктура асабістай прасторы, нарэшце, гэта спосаб выразу сваіх рэлігійных, палітычных і культурных усталёвак. Гэта форма масавай камунікацыі і кантэкст жыццядзейнасці.

Выстава Non-fashion падтрымлівае ідэю пра тое, што мода – гэта адно з праяў чалавечай прыроды з усімі яе супярэчлівымі рысамі: цікаўнасцю, цягай да самавыяўлення, патрэбай належыць і падтрымліваць традыцыі, запалам да ўсяго новага і пратэсту супраць існуючага, і галоўнае — натуральным імкненнем да развіцця і ўнутранай свабоды."

Аўтар тэксту / Алена Сямёнава

Куратар / Дзіна Даніловіч

Удзельнікі:
Адам Голы / Чэхія
Аксана Веньямінава / Беларусь
Вольга Салахеева / Беларусь
Дар'я Галава / Беларусь-Нідэрланды
Дзіна Даніловіч / Беларусь
Жанна Гладко / Беларусь
Лара Торэс / Вялікабрытанія
Лаўра Фельдберга / Латвія
Ленка Вацкава / Чэхія
Маша Мароз / Беларусь
Павел Няхаеў / Беларусь
Рэйніс Хофманіс / Латвія
Таццяна Дзівакова / Беларусь
Таццяна Ткачова / Беларусь
Юра Дзівакоў / Беларусь

У межах праекта:
Баранавіцкія моды. 1950-ыя. Фатаграфіі Петрыка Таранды (з архіва Мікалая Таранды). Куратар Уладзімір Парфянок.

Арганізатары і партнёры:
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Амбасада Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь
Polansky gallery

УЗРОСТАВАЕ АБМЕЖАВАННЕ 18+
Обсуждение
image
Только зарегистрированные пользователи могут писать комментарии.
Пройдите быструю регистрацию или авторизацию.

Ближайшие мероприятия @ Национальный центр современных искусств Республики Беларусь:

Лекция Татьяны Терешкович «Испанский след в истории моды»
Лекция Татьяны Терешкович «Испанский след в истории моды»
Национальный центр современных искусств Республики Беларусь
Кукольный спектакль «Аленький цветочек»
Кукольный спектакль «Аленький цветочек»
Национальный центр современных искусств Республики Беларусь
Док. фильм "Олег Климов. Письма себе"
Док. фильм "Олег Климов. Письма себе"
Национальный центр современных искусств Республики Беларусь
Кукольный спектакль «Приключения тигренка Р-Р-Р»
Кукольный спектакль «Приключения тигренка Р-Р-Р»
Национальный центр современных искусств Республики Беларусь
Кукольный спектакль "Седьмая Планета"
Кукольный спектакль "Седьмая Планета"
Национальный центр современных искусств Республики Беларусь
Cпектакль «Фантомные боли»
Cпектакль «Фантомные боли»
Национальный центр современных искусств Республики Беларусь
Камера, которую дала мне мать
Камера, которую дала мне мать
Национальный центр современных искусств Республики Беларусь
Док. фильм "О Сьюзен Зонтаг"
Док. фильм "О Сьюзен Зонтаг"
Национальный центр современных искусств Республики Беларусь

Самые ожидаемые события в Минске :

TEDxMinskSalon "Дивный новый мир"
TEDxMinskSalon "Дивный новый мир"
Культурный хаб Ок16
МИНСК ВЕГАН ФЕСТ 2018
МИНСК ВЕГАН ФЕСТ 2018
Культ. центр "КОРПУС"
Первый в Беларуси Винный Форум
Первый в Беларуси Винный Форум
DoubleTree by Hilton Minsk
Goran Bregovic (wedding and funeral orchestra)
Goran Bregovic (wedding and funeral orchestra)
Berin Art Management
God Is An Astronaut в Минске
God Is An Astronaut в Минске
RePublic
Rastrelli Cello Quartet в Минске: мы ждали их 12 лет!
Rastrelli Cello Quartet в Минске: мы ждали их 12 лет!
Белорусская государственная филармония
Век импрессионизма – посмотреть на мир другими глазами. Э. Мане
Век импрессионизма – посмотреть на мир другими глазами. Э. Мане
Открытая книга мирового искусства
Гала-канцэрт фестывалю песні Г.Герман "Эўрыдыка"
Гала-канцэрт фестывалю песні Г.Герман "Эўрыдыка"
Белорусская Государственная Филармония
Хосе Каррерас (Испания)
Хосе Каррерас (Испания)
Berin Art Management
Самые популярные мероприятия в твоей ленте новостей!