Выстава Настассі Колас "Пярэварацень" @ Палац мастацтва, Минск [с 5 по 30 сентября]

Выстава Настассі Колас "Пярэварацень"


176
5 - 30
сентября
19:00 - 20:00

 Страница мероприятия
Палац мастацтва
ул. Козлова, 3, 220005 г. Минск, Беларусь, Minsk, Belarus
Пярэварацень/Shifter – гэта выстава як мігаткое ўспрыманне.

Я размаўляю на англа-руска-, часам беларускай трасянцы. Я пытаюся ў паветра: што хаваецца за паверхняю рэчаў або пад скурай?

Зямля, упакаваная ў пластыкавыя пакеты, мяняе сваё аблічча і робіцца прадуктам.

Гукі прыбою або цвыркуноў даносяцца з аўдыёмашыны, прыстасавання ад бяссоння, папулярнага ў Амерыцы, якая не можа заснуць ад стрэсу, што запаляе яе мазгі. У сваім знакамітым эсэ «Адлюстраваны Час» Андрэй Таркоўскі казаў, што праца мусіць мець пах. І я з ім такім чынам згодная.

Першапачатковае месца гэтай выставы – арт-прастора «Сталоўка» – знікла. Пэўныя афіцыйныя беларускія інстанцыі забаранілі квір-фестываль, i паводле прынцыпу даміно гэта паслужыла падставай для закрыцця і самой арт-прасторы. Мая праца ў гэтым месцы правалілася і перамясцілася, як і частка ажурнага савецкага мура, што прыстаў да нас нібы нарасць. Усё гэта асела ў «Палацы мастацтва», і цяпер мы знаходзім гэтага пярэваратня тут.

______

Настасся Колас, нарадзілася ў Мінску, жыве ў Таронта.

З дапамогай прасторавых інсталяцый, скульптуры і лінзавых прыстасаванняў, Настасся адсочвае транфармацыю вобразаў: у сваіх працах яна разглядае ўплыў на людзей і грамадства прадуктаў глабалізаванай эстэтычнай вытворчасці і тое, як яны засвойваюцца ў асяродку розных мясцова сфармаваных супольнасцяў.

Настасся мáе ступень бакалаўра мастацтва па дызайну моды (2003, Універсітэт Раярсан, Таронта) і магістра выяўленчага мастацтва па кіна-відэа (2017, Аспірантура Мілтан Аверы, Бард Коледж, Нью-Ёрк).

______

Адкрыццё: 5 верасня а 19.00
Сустрэча з мастачкай пройдзе 7 верасня а 19.00

Выстава Настассі Колас «Пярэварацень»
Даты выставы: 5 верасня – 30 верасня
Гадзіны працы галерэі: серада–нядзеля 12.00–20.00
Зала # 2 (другі паверх Палаца мастацтва, вул. Казлова, 3)
ВОЛЬНЫ УВАХОД

#EUforBelarus
* Праект рэалізуецца ў межах праграмы «Паспяховыя жаночыя ролевыя мадэлі Беларусі» пры падтрымцы ЕС.

Еўрапейскі Саюз не нясе адказнасць за змест вырабленых партнёрам матэрыялаў.

Праект падтрыманы Саветам Канады па мастацтву, які за мінулы год інвеставаў 153 мільёнаў даляраў, каб данесьці мастацтва да канадцаў па ўсёй краіне.
Обсуждение
image
Только зарегистрированные пользователи могут писать комментарии.
Пройдите быструю регистрацию или авторизацию.

Самые ожидаемые события в Минске :

Minsk Craft Beer Fest | 29.09
Minsk Craft Beer Fest | 29.09
Ok16
Бизнес Будущего – 2018
Бизнес Будущего – 2018
Falcon Club
АктоЎберФест
АктоЎберФест
Песочница МИНСК
MobileOptimized Conference 2018
MobileOptimized Conference 2018
SPACE EventSpace.BY
Белорусские мастера Парижской школы: Кикоин, Цадкин и др. Ч. 2
Белорусские мастера Парижской школы: Кикоин, Цадкин и др. Ч. 2
Открытая книга мирового искусства
God Is An Astronaut в Минске
God Is An Astronaut в Минске
RePublic
Русский балет. Истории Илзе Лиепа
Русский балет. Истории Илзе Лиепа
Большой театр Беларуси / Bolshoi Theatre of Belarus
Kazimirovich&Bormotova Duo @Vondelroof
Kazimirovich&Bormotova Duo @Vondelroof
VondelRoof
Гала-канцэрт фестывалю песні Г.Герман "Эўрыдыка"
Гала-канцэрт фестывалю песні Г.Герман "Эўрыдыка"
Белорусская Государственная Филармония
Самые популярные мероприятия в твоей ленте новостей!