Шчадрэц @ Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, Минск [12 января]

Шчадрэц


244
12
января
13:00 - 15:00

 Страница мероприятия
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
в. Азярцо, Мінскі р-н (4 км. ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка”), 223021 Minsk, Belarus
Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Шчадрэц» на тэрыторыі музея!

Даўні звычай адзначаць вечар напярэдадні Новага года паводле старога стылю называўся Шчодрык, Шчадрэц. У гэты дзень гатавалі другую (багатую, шчодрую) куццю, бліны з верашчакай і смажанай каўбасой, кашы, крупнік і інш, дзе стравам надаваўся магічна-абрадавы сэнс.

Шчадрэц – вечар варажбы. Варажылі і дарослыя, і дзеці, асабліва незамужнія дзяўчаты, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў будучым годдзе.

Абрад «шчадравання» вызначаўся абыходам двароў гуртом шчадроўнікаў разам са «Шчодрай» – прыгожай дзяўчынай, якую апраналі ў святочнае адзенне. Спявалі песні-шчадроўкі, услаўлялі гаспадара з гаспадыняй, і іх гаспадарку.

У Беларускім дзяржаўным музее народнай архітэктуры і побыту ў гэты дзень будуць ладзіць традыцыйныя абрады шчадравання: «Цыганкі», «Шчодра». Таксама вы зможаце паваражыць, навучыцца танцаваць беларускія танцы, прыняць удзел у розных калядных конкурсах! А самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць прызы ад музея!

Запрашаем Вас далучыцца да гэтай цікавай зімовай традыцыі!

Вас чакае:
 Рэканструкцыя абрада «Цыганкі», «Шчодра»;
 Паказ беларускага ценявога тэатра «Вяртэп»;
 Зімовыя забавы і гульні;
 Беларускія народныя танцы;
 Розныя майстар-класы;
 Традыцыйныя калядныя варожбы;
 Святочны канцэрт ад фальклорных калектываў.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
— набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
— палятаць на мотадэльтаплане (пры наяўнасці спрыяльных умоў!);
— наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.

Кошт квіткоў:
— для дарослых – 10 руб.;
— для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 5 руб.;
— для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.
Як да нас даехаць http://etna.by/museum/driving-directions.html

Даведкі па тэлефоне 290-59-13
Обсуждение
image
Только зарегистрированные пользователи могут писать комментарии.
Пройдите быструю регистрацию или авторизацию.
25
Организатору мероприятия

Информация о данном мероприятии была найдена в сети Facebook и автоматически опубликована без изменений через её API.

Если вы организатор данного мероприятия, у вас есть следующие возможности:

Прямо сейчас вы можете синхронизировать информацию на сайте с информацией на страничке в фейсбуке (facebook.com/events/944424442614148/).

Не хотите чтобы мероприятие было опубликовано на нашем сайте? Напишите нам об этом и мы уберем его в кратчайшие сроки.

Остались вопросы? Есть предложения?
Воспользуйтесь формой обратной связи.

Самые ожидаемые события в Минске :

ПЕТР МАМОНОВ
ПЕТР МАМОНОВ
Дворец Культуры Профсоюзов
Вера Полозкова - Минск - 23 марта
Вера Полозкова - Минск - 23 марта
Центральный Дом Офицеров
Балет "Radio and Juliet/Quatro"
Балет "Radio and Juliet/Quatro"
Концертный Зал "Минск"
Денис Мацуев
Денис Мацуев
Berin Iglesias Art
Жёлтые Звёзды
Жёлтые Звёзды
Белорусская Государственная Филармония
Великие города-музеи. Бессмертная Флоренция
Великие города-музеи. Бессмертная Флоренция
Открытая книга мирового искусства
Coffee Fest Belarus 2019
Coffee Fest Belarus 2019
GreenCity Minsk
IAMX at Re:public | Minsk, Belarus
IAMX at Re:public | Minsk, Belarus
RePublic
Самые популярные мероприятия в твоей ленте новостей!