Адкрыццё выставы "Къ спорту!" @ Дом-Музей 1 Съезда РСДРП, Минск [19 января]

Адкрыццё выставы "Къ спорту!"


15
19
января
16:00 - 17:00

 Страница мероприятия
Дом-Музей 1 Съезда РСДРП
просп. Независимости, 31а, Minsk, Belarus
18 студзеня а 16–ай гадзіне ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Дом–музей I з'езда РСДРП” будзе праходзіць выстава “Къ спорту!”.

Ні для каго не сакрэт, што сучасная Беларусь па асабліваму ставіцца да развіцця спорту. Імёны знакамітых спартоўцаў сучаснасці Н. Герасімені, М. Мірнага, Д. Домрачавай, А. Глеба, А. Хацкевіча, М. Станюты і многіх іншых навечна ўпісаны ў залатую кнігу гісторыі айчыннага спорту і знаёмыя ледзь не кожнаму.

Але ці ўсё мы ведаем пра спартыўныя дасягненні Мінска і мінчан, скажам, сто і больш гадоў таму? Напярэдадні правядзення II Еўрапейскіх гульняў наведвальнікам прапануецца акунуцца ў свет спорту пачатку мінулага стагоддзя, а таксама пазнаёміцца з імёнамі першых айчынных чэмпіёнаў, чые дасягненні ляглі ў аснову перамог сучаснасці і сталі вядомымі далёка за межамі Беларусі.

На выставе ўпершыню будуць прадстаўлены рэканструкцыі спартыўнай моды канца ХІХ стагоддзя, прадметы спартыўнага інвентару, копіі дакументаў і фотаздымкаў таго перыяду, элементы гарадскіх гульняў і шмат іншага.

Акрамя візуальнай атмасферы мінулага стагоддзя наведвальнікі выставы змогуць паглыбіць свае веды аб развіцці дарэвалюцыйнага спорту, гісторыі ўзнікнення першага Гарадскога таварыства аматараў спорту, якое з’явілася дзякуючы гарадскому галаве Каралю Чапскаму ў 1892 годзе, а таксама Мінскага веласіпеднага таварыства, супольнасці цяжкаатлетаў “Sanitas” і інш.

Акрамя таго выстава «Къ спорту!» змяшчае і шэраг інтэрактыўных пляцовак, на якіх можна адчуць сябе сапраўдным плывуном пачатку стагоддзя, сфатаграфавацца ў якасці аднаго з персанажаў фатаграфічнага стэнду тантамарэскі, а асабліва актыўныя наведвальнікі змогуць праверыць свае сілы ў гульні ў кікер.

Не прапусціце ўнікальную магчымасць акунуцца ў атмасферу спорту і руху “За здаровы лад жыцця”, а таксама даведацца шмат цікавага аб гарадскіх актыўнасцях канца ХІХ – пачатку ХХ стст.

Выстава працуе да 26 лютага.
Дом–музей I з’езда РСДРП
Адрас: г.Мінск, п–т Незалежнасці, 31А
Штодня з 11.00 да 19.00, без выходных
Тэл. для даведак: 290–68–47

domusmuseum.histmuseum.by
facebook.com/domusmuseum
vk.com/domusmuseum
Обсуждение
image
Только зарегистрированные пользователи могут писать комментарии.
Пройдите быструю регистрацию или авторизацию.
5
Организатору мероприятия

Информация о данном мероприятии была найдена в сети Facebook и автоматически опубликована без изменений через её API.

Если вы организатор данного мероприятия, у вас есть следующие возможности:

Прямо сейчас вы можете синхронизировать информацию на сайте с информацией на страничке в фейсбуке (facebook.com/events/231084747827983/).

Не хотите чтобы мероприятие было опубликовано на нашем сайте? Напишите нам об этом и мы уберем его в кратчайшие сроки.

Остались вопросы? Есть предложения?
Воспользуйтесь формой обратной связи.

Самые ожидаемые события в Минске :

ПЕТР МАМОНОВ
ПЕТР МАМОНОВ
Дворец Культуры Профсоюзов
Вера Полозкова - Минск - 23 марта
Вера Полозкова - Минск - 23 марта
Центральный Дом Офицеров
Балет "Radio and Juliet/Quatro"
Балет "Radio and Juliet/Quatro"
Концертный Зал "Минск"
Денис Мацуев
Денис Мацуев
Berin Iglesias Art
Жёлтые Звёзды
Жёлтые Звёзды
Белорусская Государственная Филармония
Великие города-музеи. Бессмертная Флоренция
Великие города-музеи. Бессмертная Флоренция
Открытая книга мирового искусства
Coffee Fest Belarus 2019
Coffee Fest Belarus 2019
GreenCity Minsk
IAMX at Re:public | Minsk, Belarus
IAMX at Re:public | Minsk, Belarus
RePublic
Самые популярные мероприятия в твоей ленте новостей!